ПСАЛТЫР 65:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будуць струменіцца пустынныя выганы, і ўзгоркі апяражуцца радасцю. |
Сьпіжарні нашыя няхай будуць поўныя, каб задаволіць любыя патрэбы, усялякія патрэбы; няхай у тысячу разоў памножацца авечкі нашыя на вуліцах нашых.
І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.
І Ён дасьць дождж на насеньне тваё, якое ты пасеяў на палетку тваім, і хлеб ураджаю зямлі будзе сытны і пажыўны. У той дзень чарада твая будзе пасьвіцца на пашах шырокіх.
І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].
Радуйцеся, нябёсы, бо ГОСПАД зрабіў гэта; усклікайце, глыбіні зямлі! Радасна гукайце, горы і лес, і ўсе дрэвы ў ім, бо ГОСПАД адкупіў Якуба і праславіўся ў Ізраілі.
Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.
Гаманіце радасна і сьпявайце разам, руіны Ерусаліму, бо пацешыў ГОСПАД народ Свой, адкупіў Ерусалім!
Бо вы з радасьцю выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні.
І забраныя радасьць і пацеха з вінаградніку і з зямлі Мааў, і Я скончу віно ў тоўчнях, [ніхто] яго не выціскае з радаснай песьняй, і радасная песьня [ўжо] ня радасная песьня.
Ня бойцеся, жывёлы палявыя, бо зазелянеюць пашы ў пустыні, бо дрэвы дадуць плады свае, дрэва фігавае і вінаград дадуць сілу сваю.
Якая добрасьць Ягоная, і якая прыгажосьць Ягоная! Збожжа дасьць расьці юнакам, і маладое віно — дзяўчатам.
ды не пакінуў сьведчыць пра Сябе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы і поры ўраджайныя, напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя!»