І ўсе людзі Ізраілю адыйшлі ад Давіда [і пайшлі] за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім ад Ярдану аж да Ерусаліму.
ПСАЛТЫР 53:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога. |
І ўсе людзі Ізраілю адыйшлі ад Давіда [і пайшлі] за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім ад Ярдану аж да Ерусаліму.
Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.
І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер.
І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.
і тых, якія адступілі ад ГОСПАДА, і тых, якія не шукалі ГОСПАДА і не зьвярталіся да Яго.
Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны.
Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.
Крыўдзіцель няхай яшчэ робіць крыўду, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.