I сказаў Юда: «Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх».
ПСАЛТЫР 51:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Буду вучыць я збачэнцаў з Тваіх дарог, і тады бязбожнікі вернуцца да Цябе. |
I сказаў Юда: «Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх».
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, якія ненавідзяць мяне, Ты, Які падымаеш мяне ад брамы сьмерці,
I сказаў ГОСПАД яму: «Хто даў вусны чалавеку? Хто робіць немым або глухім, або відушчым, або сьляпым? Ці ня Я, ГОСПАД?
каб ты памятала і саромелася, і каб ад сораму не адкрывала вуснаў тваіх перад абліччам Маім, калі Я прабачу табе ўсё, што ты зрабіла, кажа Госпад ГОСПАД”».
У той дзень Я вырашчу рог дому Ізраіля, і табе адчыню вусны твае сярод іх, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».
Калі Я буду прамаўляць да цябе, Я адкрыю вусны твае, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”. Хто хоча слухаць, няхай слухае, а хто адмаўляецца, той няхай адмаўляецца, бо гэта дом бунтаўнікоў.
Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”
і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, ня маючы вясельнага адзеньня?” Той жа маўчаў.
А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,
Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.
Ён захоўвае крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі ў цемры зьнікаюць, бо ня сілаю сваёю перамагае чалавек.