ПСАЛТЫР 116:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Злажу я Табе пахвальную ахвяру і прызаву імя Госпада. |
Калі хто складае ахвяру гэтую як падзяку, няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.
І трывалі яны ў вучэньні апосталаў, і ў супольнасьці, і ў ламаньні хлеба, і ў малітвах.
І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.
і туды будзеце прыносіць цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя і дары рук вашых, і шлюбаваньні вашыя, і дабраахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў вашых і авечак вашых.
Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.