І паслаў Абсалом у час складаньня ахвяраў, і паклікаў Ахітафэля з Гіло, дарадцу Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.
ПСАЛТЫР 109:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І словам нянавісці акружылі мяне, і напалі на мяне без прычыны. |
І паслаў Абсалом у час складаньня ахвяраў, і паклікаў Ахітафэля з Гіло, дарадцу Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.
На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.
Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.
Бо не пра супакой гавораць яны і супраць ціхіх на зямлі падступныя словы надумляюць.
Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.
Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.
Эфраім атачыў Мяне хлусьнёю, а дом Ізраіля — падступнасьцю, хоць Юда яшчэ трымаецца з Богам і ў сьвятых рэчах верны.
І сказаў: «Чаму гаспадар мой перасьледуе слугу свайго? Што я зрабіў? Ці ёсьць што ліхое ў руцэ маёй?