ПСАЛТЫР 100:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго. |
І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.
куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,
Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!
І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].
Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.