І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
ПЛАЧ 5:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо спустошаная гара Сыён, лісы ходзяць па ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дзеля гары Сіён, бо яна апусцела: лісы шнуруюць па ёй. |
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
І Товія Аманянін быў каля яго, і сказаў: «Няхай яны будуюць. Калі ўвойдзе ліс, разваліць іхні мур каменны».
Ня гневайся, ГОСПАДЗЕ, так моцна і ня памятай заўсёды беззаконьне [нашае]. Вось, паглядзі, мы ўсе — народ Твой!
Багацьце тваё, усе скарбы твае Я аддам на рабунак, [зьнішчу] ўзвышшы твае за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.
Навошта ты прарочыў у імя ГОСПАДА, кажучы: “Як Шыло будзе Дом гэты, і горад гэты будзе зруйнаваны і [будзе] бязьлюдным”?» І ўвесь народ сабраўся супраць Ярэміі ў Доме ГОСПАДА.
«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вы бачылі ўсё ліха, якое Я спаслаў на Ерусалім і на ўсе гарады Юды. І вось, яны зруйнаваныя ў дзень гэты, і няма ў іх жыхароў
І выліліся гнеў Мой і лютасьць Мая, і запалалі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і сталіся яны руінаю і пусткаю, як [гэта бачыце] сёньня.
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.
І Я зраблю Ерусалім купай друзу і лежышчам цмокаў, а гарады Юды замяню на пустэчу, дзе ніхто не жыве”.
І цяпер пачуй, Божа наш, малітву слугі Твайго і маленьне ягонае, і няхай зазьзяе аблічча Тваё над сьвятыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля [Цябе], Госпадзе!
Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам.