І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.
НЭЭМІІ 4:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі пачуў Санвалат, што мы будуем мур, ён раззлаваўся, і вельмі загневаўся, і сьмяяўся з Юдэяў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачуў Санавалат, што мы будуем сьцяну, ён раззлаваўся і вельмі журыўся і зьдзекаваўся зь Юдэяў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася ж, калі Санабалат пачуў, што мы адбудоўваем мур, ён раззлаваўся і меў вельмі вялікую прыкрасць, і кпіў з юдэяў, |
І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.
І пачуў Санвалат Харанянін і Товія, слуга Аманянін, і ім было вельмі прыкра, што прыйшоў чалавек, каб шукаць дабра для сыноў Ізраіля.
І пачулі Санвалат Харанянін, і Товія, слуга Аманянін, і Гешэм Араб, і сьмяяліся з нас, і грэбавалі намі, і казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не бунтуецеся вы супраць валадара?»
І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія вакол нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая.
І сказаў валадар Сэдэкія Ярэміі: «Я баюся людзей Юды, якія перайшлі да Халдэйцаў, каб яны часам ня выдалі мяне ў рукі іхнія і каб тыя ня зьдзекваліся з мяне».
Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
А першасьвятар і ўсе, што з ім, якія былі з герэзіі садукейскай, паўстаўшы, напоўніліся зайздрасьцю,