Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І быў скончаны мур у дваццаць пяты дзень месяца Элюла, за пяцьдзясят два дні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Сьцяна была закончана на дваццаць пятым дні месяца Элула, за пяцьдзясят два дні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А ў дваццаць пяты дзень месяца Элул мур быў адноўлены, па пяцідзесяці двух днях.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.


І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.


I быў скончаны Дом гэты ў трэці дзень месяца Адар у шостым годзе валадараньня Дарыя валадара.


І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,


І старшыні Юдэйскія будавалі, і мелі посьпех паводле прароцтва Агея прарока і Захарыі, сына Іддо. I пабудавалі, і скончылі паводле загаду Бога Ізраіля і паводле загаду Кіра, і Дарыя, і Артаксэркса, валадароў Пэрсаў.


ГОСПАД будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы