НЭЭМІІ 4:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)2 і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, якія спаленыя [агнём]?» Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 і гаварыў пры братах сваіх і пры Самарыйскіх вайсковых людзях, і сказаў: што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? няўжо ім гэта дазволяць? няўжо яны будуць прыносіць ахвяры? няўжо яны калі-небудзь скончаць? няўжо яны ажывяць камяні з груды пылу, і прытым папаленыя? Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 і казаў у прысутнасці сваіх братоў і пры вяльможах Самарыі: «Што гэтыя недарэчныя юдэі вырабляюць? Няўжо ім гэта дазваляюць? Няўжо, скончыўшы аднойчы, будуць яны ўскладаць ахвяры? Няўжо гэта калі-небудзь скончыцца? Няўжо змогуць яны ажывіць камяні з руінаў, якія спалены агнём?» Глядзіце раздзел |