І цяпер прынясіце падзяку ГОСПАДУ, Богу бацькоў вашых, і ўчыніце волю Ягоную, і аддзяліцеся ад народаў зямлі гэтай і ад жанчынаў чужынскіх».
НЭЭМІІ 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі яны пачулі Закон гэты, яны аддзялілі ад Ізраіля ўсю чужаземшчыну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэты закон, яны аддзялілі ўсё іншапляменнае ад Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася ж, калі пачулі яны закон, то аддзялілі ад Ізраэля ўсё змяшанае. |
І цяпер прынясіце падзяку ГОСПАДУ, Богу бацькоў вашых, і ўчыніце волю Ягоную, і аддзяліцеся ад народаў зямлі гэтай і ад жанчынаў чужынскіх».
бо яны пабралі сабе і сынам сваім дочак іхніх, і зьмяшалася насеньне сьвятое з народамі зямлі гэтай, і рука князёў і кіраўнікоў была першай у здрадзе гэтай ».
І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьвернікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець,
І аддзялілася насеньне Ізраіля ад усіх чужынцаў, і сталі, і вызнавалі грахі свае і беззаконьні бацькоў сваіх.
Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
Іншапляменьнікі, якія [былі] паміж імі, зажадалі пажаданьнем і [захацелі] вярнуцца, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і казалі: «Хто дасьць нам есьці мяса?
бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз Закон пазнаецца грэх.
Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.