І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, і казаў: «Клічце моцным голасам, бо гэта ж бог. Можа, ён нечым заняты, або недзе выйшаў, або ў дарозе, або сьпіць, і яго трэба пабудзіць».
МАЦЬВЕЯ 26:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: «Сьпіцё яшчэ і адпачываеце? Вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсе яшчэ сьпіце і спачываеце; вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы аддаецца ў рукі грэшнікаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым прыйшоў да вучняў Сваіх і кажа ім: «Вы яшчэ спіце і адпачываеце; вось, надышла гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў. |
І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, і казаў: «Клічце моцным голасам, бо гэта ж бог. Можа, ён нечым заняты, або недзе выйшаў, або ў дарозе, або сьпіць, і яго трэба пабудзіць».
Радуйся, юнача, у маладосьці сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзі шляхамі сэрца твайго і паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.
Ён жа сказаў: «Ідзіце ў горад да такога і такога і скажыце яму: “Настаўнік гаворыць: 'Час Мой блізкі; у цябе ўчыню Пасху з вучнямі Маімі'”».
«Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне».
І, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна.
Кожны дзень, калі быў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі на Мяне руку, але гэта вашая гадзіна і ўлада цемры».
Цяпер душа Мая ўстрывожана; і што Я скажу? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, якія ў гэтым сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх.
Гэта сказаў Ісус, і падняў вочы Свае да неба, і прамовіў: «Ойча! Прыйшла гадзіна. Праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,