ЭКЛЕЗІЯСТА 11:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)9 Радуйся, юнача, у маладосьці сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзі шляхамі сэрца твайго і паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)9 Весяліся, хлопча, у юнацтве тваім, і хай сэрца тваё вясёлае будзе ва ўсе дні маладосьці тваёй, і хадзі пуцявінамі сэрца твайго і сьветлым бачаньнем вачэй тваіх; толькі ведай, што за ўсё гэта Бог пакліча на суд. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд. Глядзіце раздзел |