Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
МАЦЬВЕЯ 21:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздавіць». |
Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
І было да іх слова ГОСПАДА: «Прыказаньне за прыказаньнем, прыказаньне за прыказаньнем, правіла за правілам, там крыху і там крыху», каб яны пайшлі і ўпалі на сьпіну, і разьбіліся, і каб ублыталіся, і каб былі схопленыя.
Бо народ і валадарства, якія не захочуць служыць табе, прападуць, і народы будуць цалкам выгублены.
І станецца ў той дзень, што Я зраблю Ерусалім цяжкім камянём для ўсіх народаў. Усе, якія будуць падымаць яго, калецтвам скалечацца, і зьбяруцца супраць яго ўсе народы зямлі.
Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.
І, пачуўшы прыповесьці Ягоныя, першасьвятары і фарысэі зразумелі, што Ён гаворыць пра іх.
Сапраўды, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца; лепш было б яму, каб ня быў нарадзіўшыся чалавек гэты».
І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілі, і на знак, якому працівіцца будуць.
Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць».
Адказаў Ісус: «Ты ня меў бы аніякае ўлады нада Мною, калі б табе не было дадзена звыш; дзеля гэтага большы грэх мае той, хто выдаў Мяне табе».
як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца.
камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.