ЛЯВІТ 7:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ніякай крыві ня ежце ва ўсіх селішчах вашых ні з птушак, ні з быдла; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама не ўжывайце з ежай крыві аніводнай жывёлы: ні птушкі, ні быдла. |
Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы ясьцё з крывёй, і ўзьнімаеце вочы вашыя на ідалаў вашых, і разьліваеце кроў, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
Калі хто будзе есьці тлушч жывёлаў, якіх прынесьлі на ахвяру агнявую для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго.
Тады сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці Цела Сына Чалавечага і піць Кроў Ягоную, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.
але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
сьцерагчыся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты. Захоўваючы сябе ад гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя».
у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,
Толькі будзь моцны, каб ня еў ты крыві; бо кроў ёсьць душа, і ты ня будзеш есьці душу разам з мясам.
Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,