Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, Які даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, Які наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня».
ЛЯВІТ 6:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ачысьціць яго сьвятар прад Госпадам, і даравана будзе яму, што б ён ні зрабіў, усё, у чым ён зрабіўся вінаваты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ачысціць святар яго перад Госпадам, і будуць адпушчаны яму ўсе ўчынкі, якімі ён зграшыў». |
Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, Які даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, Які наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня».
Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
І калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і будзе чыніць суд і праведнасьць, дзякуючы ім ён будзе жыць.
Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла,
І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць з ім. Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім.
А ўвесь тлушч яго спаліць на ахвярніку, падобна як тлушч ахвяры мірнай. Так вось ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, і будзе яму даравана.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярніку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.
Другога галуба няхай складзе ён у ахвяру цэласпаленьня, як звычайна бывае; так ачысьціць яго сьвятар ад грэху яго, якім ён правініўся, і ён будзе яму адпушчаны.
Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён саграшыў супраць аднаго з тых прыказаньняў, і будзе яму адпушчана. Пазасталую частку возьме сьвятар як ахвяру хлебную”».
няхай прынясе да сьвятара ягня без заганы, узятае са статку, па сваёй ацэнцы, у ахвяру за грэх. Тады сьвятар ачысьціць яго ад праступку, якога несьвядома дапусьціўся, і будзе ён яму адпушчаны.
На тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня, будуць забіваць ахвяру аднагараджэньня, і кроў яе выльюць вакол ахвярніка,
Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?
Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і блюзьнерства будзе адпушчана людзям, а блюзьнерства на Духа ня будзе адпушчана людзям.
А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.