Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 5:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 няхай прынясе да сьвятара ягня без заганы, узятае са статку, па сваёй ацэнцы, у ахвяру за грэх. Тады сьвятар ачысьціць яго ад праступку, якога несьвядома дапусьціўся, і будзе ён яму адпушчаны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 няхай прынясе сьвятару ў ахвяру павіннасьці барана без пахібы, паводле ацэны тваёй, і загладзіць сьвятар злачынства ягонае, у чым ён пераступіў зь няведаньня, і даравана будзе яму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 хай прынясе да святара ягня без заганы са статка, па сваім ацаненні, у ахвяру за грэх. Тады святар ачысціць яго ад праступка, якога несвядома дапусціўся, і будзе ён яму адпушчаны.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 5:18
10 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,


і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.


І сьвятар возьме адно ягня, і складзе яго ў ахвяру аднагараджэньня, і [возьме] лог алею, і прынясе ўсё гэта, патрэсваючы перад абліччам ГОСПАДА.


І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць з ім. Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім.


Калі хто саграшыць, дапускаючыся нечага супраць прыказаньняў ГОСПАДА праз няведаньне, і правініцца, дапускаючыся злачынства,


Гэта ахвяра за праступак, якім ён правініўся перад ГОСПАДАМ».


і станецца, што перад вачыма грамады будзе зроблена гэта занядбаньне, павінна ўся грамада скласьці цяля ў ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ, адпаведную ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, і казла ў ахвяру за грэх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы