Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.
ЛЯВІТ 17:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожны тутэйшы або прыхадзень, які будзе есьці мяса падліны або разьдзёртай [жывёлы], няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, і будзе ён нячысты да вечара, а [пасьля] станецца чыстым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кожны, хто будзе есьці мёртвае альбо разадранае зьверам, тубылец альбо прыхадзень, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара, а потым будзе чысты; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Душа, якая будзе спажываць мяса падліны або разарванае жывёлы, — ці то з тутэйшых, ці з прышэльцаў, — хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе ды будзе нячысты да вечара, і такім чынам станецца чыстым. |
Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.
I вы будзеце сьвятымі людзьмі для Мяне; і мяса, разьдзёртага ў полі, ня ешце; сабакам кідайце яго.
І я сказаў: «О Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, душа мая [ніколі] не апаганьвалася, ад маладосьці маёй аж да цяпер я ня еў ані падліны, ані таго, што было разьдзёртае; і не ўваходзіла ў вусны мае мяса нячыстае».
Аніякай падліны і таго, што разьдзёртае, ці з птушак, ці з быдла, ня будуць есьці сьвятары.
І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
З усіх жывёлаў, якія ходзяць на чтырох [нагах], тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара.
І той, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо яны нячыстыя для вас.
Усе яны нячыстыя спаміж малых жывёлаў. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.
І ўсё, на што ўпадзе нейкая з іх нежывая, будзе нячыстым, усякі посуд драўляны, адзеньне, скура, мяшок, усякая рэч, якою карыстаюцца. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.
Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, той, хто дакрануўся падліны яе, будзе нячысты да вечара.
Калі хто зьесьць падліну тую, няхай памые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара. І той, хто будзе несьці падліну тую, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
Кожны, хто дакранецца ложка ягонага, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
Ня будзе ён есьці падліны ані разьдзёртых жывёлаў, бо праз гэта станецца нячысты. Я — ГОСПАД.
Тлушчам зьвяроў мёртвых або разьдзёртых можна карыстацца ў кожнай патрэбе, але ня ешце яго.
І пакропіць чалавек чысты таго, хто нячысты, у трэці і сёмы дзень, і ачысьціць яго ў сёмы дзень. Чалавек [нячысты] памые адзеньне сваё і абмые сябе ў вадзе, і вечарам будзе чысты.
Гэта будзе для вас пастанова вечная. І той, хто кропіць вадой ачышчэньня, вымые адзеньне сваё; і той, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе аж да вечара.
І той, хто спальваў карову, памые шаты свае ў вадзе, і абмые цела сваё ў вадзе, і нячысты будзе ён аж да вечара.
Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе прыхадню, які ў брамах тваіх, і будзе есьці, або прадасі чужынцу, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.