Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 11:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І хто дакранецца да іх мярцвячыны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 11:24
36 Крыжаваныя спасылкі  

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.


бо мусіў бы Ён шматкроць цярпець ад заснаваньня сьвету, але Ён цяпер адзін раз зьявіўся на сканчэньні вякоў дзеля адкіданьня грэху праз ахвяру Сваю.


Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:


і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.


Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».


Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.


І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».


Усе яны нячыстыя спаміж малых жывёлаў. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара.


Мяса іхняе ня ешце і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.


Усе іншыя гатункі жужлаў крылатых, якія на чатырох [нагах], будуць для вас агідныя.


І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.


Ніводзін з насеньня Аарона, які пракажоны або мае выцёкі, ня будзе есьці сьвятых [дароў], пакуль не ачысьціцца. І хто дакранецца да чаго нячыстага ад памёршага або ў каго здарыцца выцёк насеньня,


або калі хто дакранецца чаго нячыстага, трупа зьвера нячыстага, або жывёлы, або паўзуна нячыстага, але ня будзе ведаць гэтага, што стаўся нячыстым, і гэтак правініўся,


Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці, нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго».


І калі нехта ўвойдзе ў дом, калі ён зачынены, будзе ён нячысты да вечара.


Кожны, хто дакранецца ложка ягонага, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў ва­дзе, і будзе нячысты да вечара.


Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Калі той, хто мае выцёкі, плюне на [чалавека] чыстага, той няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і перапросіць за яго сьвятар перад абліччам ГОСПАДА за выцёкі ягоныя.


Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і бу­дзе нячысты да вечара.


Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


Калі хто дакранецца таго, што ляжала на ложку яе, або на рэчах, на якіх яна ся­дзела, будзе нячысты да вечара.


Хто дакранецца іх, бу­дзе ня­чысты, няхай памые адзе­нь­не сваё ў вадзе, і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.


А [чалавек], які выгнаў казла для Азазэля, памые адзеньне сваё, абмые цела сваё ў вадзе, і вернецца ў табар.


Той, хто спаліць іх, памые адзеньне сваё і абмые цела сваё ў вадзе, і вернецца ў табар.


або хто дакранецца паўзуна, якім занячысьціцца, або чалавека, які зрабіў бы яго нячыстым нячыстасьцю сваёю,


душа, якая дакранецца гэтага, будзе нячыстай аж да вечара і ня будзе есьці сьвятых [дароў], пакуль не абмые цела сваё ў вадзе.


І памые сьвятар шаты свае, і абмые цела сваё ў вадзе, і ўвойдзе ён у табар, і будзе нячысты сьвятар аж да вечара.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы