ЛЯВІТ 17:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля таго Я сказаў сынам Ізраіля: "Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві". І прыхадзень, які жыве сярод вас, ня будзе спажываць крыві. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таму Я і сказаў сынам Ізраілевым: ніводная душа з вас не павінна есьці крыві, і прыхадзень, які жыве сярод вас, не павінен есьці крыві. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраэля: “Ніхто з вас не будзе спажываць крыві, таксама і прышэльцы, якія пасяліліся сярод вас, не будуць спажываць крыві. |
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы ясьцё з крывёй, і ўзьнімаеце вочы вашыя на ідалаў вашых, і разьліваеце кроў, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?
Бо душа цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярніку перамольвалі ёю за душы вашыя, бо кроў перамольвае за душу.
Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, упалюе дзікага зьвера або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе пылам [зямлі].
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».