А Пётар сядзеў звонку, на панадворку, і падыйшла да яго адна служка, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілейцам».
ЛУКАША 23:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: «Ці ж гэты Чалавек — Галілеец?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: хіба Ён Галілеянін? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Пілат, чуючы гэта, спытаўся, ці Гэты Чалавек галілеец, |
А Пётар сядзеў звонку, на панадворку, і падыйшла да яго адна служка, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілейцам».
У той час прыйшлі некаторыя, расказваючы Яму пра Галілейцаў, кроў якіх Пілат зьмяшаў з ахвярамі іхнімі.
А яны настойвалі, кажучы, што Ён падбухторвае народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль.
І, даведаўшыся, што Ён з-пад улады Ірада, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў у Ерусаліме.
Пасьля гэтага ў дні перапісу паўстаў Юда Галілеец і пацягнуў за сабою даволі народу; і ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся.