Тады сказаў Давід: «Ніхто ня мае насіць Каўчэг Божы, акрамя лявітаў, бо іх выбраў ГОСПАД на тое, каб насіць Каўчэг Божы і служыць пры ім на вякі».
ЛІКІ 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Прывядзі пакаленьне Левія, і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, і няхай яны паслугуюць яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прывядзі племя Лявіінае і пастаў яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Прывядзі пакаленне Леві і пастаў яго перад Ааронам святаром, каб яны паслугавалі яму |
Тады сказаў Давід: «Ніхто ня мае насіць Каўчэг Божы, акрамя лявітаў, бо іх выбраў ГОСПАД на тое, каб насіць Каўчэг Божы і служыць пры ім на вякі».
бо занятак іхні — быць пры сынах Аарона для служэньня ў Доме ГОСПАДА, на панадворках і ў пакоях, і дзеля ачышчэньня ўсяго сьвятога, і для выкананьня служэньня ў Доме Божым,
і каб яны стаялі на варце пры Намёце Спатканьня, на варце сьвятыні, і на варце пры сынах Аарона, братах сваіх, на служэньні ў Доме ГОСПАДА.
Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
Сыны мае! Цяпер ня будзьце нядбайныя, бо вас выбраў ГОСПАД стаяць перад абліччам Ягоным, і быць Яму служыцелямі, і кадзіць Яму».
I паставілі сьвятароў паводле служэньняў іхніх, і лявітаў паводле чэргаў іхніх на служэньне [Дому] Божага, які ў Ерусаліме, паводле напісанага ў кнізе Майсея.
І вы даведаецеся, што Я паслаў вам прыказаньне гэтае, каб быў запавет Мой з Левіем, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Вось, сынам Левія Я даю як спадчыну ўсе дзесяціны ў Ізраілі за служэньне, якое яны выконваюць у Намёце Спатканьня.
Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў. Паводле таго, як раскладаліся табарам, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім.
У гэты час ГОСПАД аддзяліў калена Левія, каб яны насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА і каб стаялі перад абліччам ГОСПАДА і служылі Яму, і дабраслаўлялі ў імя Ягонае па сёньняшні дзень.