ЛІКІ 26:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сем'і [пакаленьня] Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось пакаленьні Рувімавыя; і налічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццаць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці. |
І сталася пасьля гэтай плягі, і сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара, кажучы:
А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога сям'я Хецрона, і Хамуль, ад якога сям'я Хамуля.