ЛІКІ 26:63 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта палічаныя Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраіля на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось палічаны Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраілевых на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона; |
І прамовілі Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам, кажучы:
І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.
Між імі не было нікога з тых, якіх лічылі Майсей і Аарон сьвятар, калі лічылі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,
Сорак гадоў блукалі сыны Ізраіля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Эгіпту, якія не паслухаліся голасу ГОСПАДА і якім Ён запрысяг, што не пакажа ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.