І даведаўся Давід, што ГОСПАД паставіў яго валадаром над Ізраілем і што Ён узвысіў валадараньне ягонае дзеля народу Свайго, Ізраіля.
ЛІКІ 24:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цячэ вада з нетраў ягоных, і зерне ягонае мае ўдосталь вады. Валадар ягоны мацнейшы за Агага, і ўзвышаецца валадарства ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пальецца вада зь вёдраў ягоных, і насеньне ягонае будзе як вялікія воды, пераўзыдзе Агага цар яго і ўзвысіцца царства ягонае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай цячэ вада з вёдзер яго і хай зерне яго мае ўдосталь вільгаці. Хай цар яго ўзвысіцца над Агагам, і хай узнімецца царства яго. |
І даведаўся Давід, што ГОСПАД паставіў яго валадаром над Ізраілем і што Ён узвысіў валадараньне ягонае дзеля народу Свайго, Ізраіля.
І валодаў Салямон усімі валадарствамі ад ракі [Эўфрат] аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі Салямону ўсе дні жыцьця ягонага.
І паслаў Хірам, валадар Тыру, да Салямона слугаў сваіх, бо пачуў, што яго памазалі на валадара на месца бацькі ягонага, бо Хірам быў сябрам Давіда ўсе дні [ягоныя].
І даведаўся Давід, што ГОСПАД умацаваў яго як валадара над Ізраілем, бо высока ўзьвялічылася валадарства ягонае дзеля народу Ягонага Ізраіля.
і былі ў Ерусаліме валадары магутныя, якія панавалі ў-ва ўсім Зарэччы, і ім давалі даніну, падаткі і мыта.
Пасьля гэтых падзеяў узьвялічыў валадар Ахашвэрош Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, і ўзьняў яго, і паставіў пасад ягоны вышэй за ўсіх князёў, якія [былі] з ім.
І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы.
І на кожнай гары высокай, і на кожным узгорку ўзвышаным будуць ручаі і струмяні вады ў дзень вялікага бою, калі ўпадуць вежы.
Слухайце гэта, дом Якуба, якія называецеся імем Ізраіля і якія выйшлі з водаў Юды, якія прысягаеце ў імя ГОСПАДА і Бога Ізраіля ўзгадваеце, [хоць] ня ў праўдзе і ня ў праведнасьці.
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
Ты, які жывеш над водамі вялікімі, са шматлікімі скарбамі, прыйшоў канец твой, [напоўнілася] мера хцівасьці тваёй.
А ў дні валадароў тых Бог Нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі,
І ўбачыў ён Амалека, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але канец ягоны — загуба».
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, і загаварыў да мяне, кажучы мне: «Хадзем, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай, якая сядзіць над мноствам водаў,
І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы.