І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
ЛІКІ 16:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А з кадзільніцаў тых, якія саграшылі супраць душаў сваіх, няхай зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярніка, бо іх прынесьлі перад аблічча ГОСПАДА, і яны асьвячоныя, і будуць яны знакам для сыноў Ізраіля». Біблія (пераклад В. Сёмухі) кадзілы грэшнікаў гэтых сьмерцю іхняю, і няхай расплешчуць іх на лісты, каб накрываць ахвярнік, бо яны прынесьлі іх прад аблічча Госпада, і яны зрабіліся асьвечаныя; і будуць яны азнакаю сынам Ізраілевым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ў смерці грэшнікаў; хай з іх зробіць пласцінкі і прымацуе іх да ахвярніка, таму што іх прынеслі Госпаду, і яны асвяціліся, каб быць сынам Ізраэля перасцярогай». |
І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
І цяпер гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Навошта вы чыніце зло вялікае душам вашым, каб былі вынішчаныя ў вас пасярод Юды мужчыны, жанчыны, дзеці і немаўляты, каб не засталося з вас рэшты?
І Я зьвярну аблічча Маё супраць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,
«Скажы Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь з іх няхай выкіне далёка, бо яны асьвячоныя.
І ўзяў Элеазар сьвятар кадзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх [на бляху] на пакрыцьцё ахвярніка,
як напамін для сыноў Ізраіля, каб ніхто чужы, які не [належыць] да насеньня Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА і ня сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як прамовіў да яго ГОСПАД праз Майсея.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».
і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.
А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.
і калі гарады Садом і Гамору, зрабіўшы попелам, асудзіў на зруйнаваньне, даючы прыклад для будучых бязбожнікаў,