“Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»
ЛІКІ 10:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось такі быў [парадак] паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі [ў дарогу]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта — парадак выхаду сыноў Ізраэля па дружынах сваіх, калі яны выходзілі. |
“Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»
І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Мы выходзім у месца, пра якое сказаў ГОСПАД: "Я дам [яго] вам". Хадзі з намі, і будзе табе добра, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».
Сыны Ізраіля зрабілі ўсё, што загадаў ГОСПАД Майсею: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле сем'яў сваіх і дамоў бацькоў сваіх.
Бо хоць я і адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і ўмацаванасьць веры вашае ў Хрыста.