КАЛАСЯНАЎ 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — Пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ён – Галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец з мёртвых, каб ва ўсім Ён трымаў першынство, |
Вось, будзе мець посьпех Слуга Мой, Ён узьнімецца і ўзьвялічыцца, і будзе вельмі вялікі.
гэта Той, Які ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень сандала Ягонага».
што Хрыстос мае пакутаваць і, як Першы з уваскрасеньня мёртвых, мае прапаведаваць сьвятло народу [гэтаму] і паганам».
Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.
Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.
Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця.
і Жывы, і Я быў мёртвы, і вось, жыву на вякі вякоў, амэн. І Я маю ключы пекла і сьмерці.
і ад Ісуса Хрыста, сьведкі вернага, Першароднага з мёртвых і Начальніка валадароў зямных. Яму, Які палюбіў нас і ў крыві Сваёй абмыў нас ад грахоў нашых,
«Я ёсьць Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, — кажа Госпад, — Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, Усеўладны».
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».
І сказаў мне: «Сталася. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец. Таму, хто смагне, Я дам з крыніцы вады жыцьця дарма.
І анёлу Ляадыкейскае царквы напішы: “Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Начальнік стварэньня Божага: