Жанчыны бестурботныя, устаньце, паслухайце голас Мой. Дочкі самаўпэўненыя, прыхіліце вуха да слова Майго.
ЕРАМІІ 9:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо голас галашэньня чуваць з Сыёну: “Як мы зьнішчаны, мы вельмі асаромленыя, бо мусім пакінуць зямлю сваю, пакінуць паселішчы нашыя!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: «як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!” |
Жанчыны бестурботныя, устаньце, паслухайце голас Мой. Дочкі самаўпэўненыя, прыхіліце вуха да слова Майго.
І сказаў ГОСПАД мне: «Калі б [нават] Майсей і Самуэль сталі перад абліччам Маім, душа Мая ня [зьвернецца] да народу гэтага! Выгані [іх] ад аблічча Майго, няхай яны адыйдуць!
Ці ж Ізраіль — слуга? Ці ён — [нявольнік], які народжаны ў доме? Чаму ж ён стаўся здабычай?
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”
“Бяда за бядою абвяшчаюцца, бо зруйнаваная ўся зямля, зьнянацку зьнішчаны намёты Мае, у момант — заслона Мая.
І Я адкіну вас ад аблічча Майго, як Я адкінуў усіх братоў вашых, усё насеньне Эфраіма.
Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.
«Адыйдзіцеся, нячыстыя!» — крычалі на іх. — «Адыйдзіцеся, адыйдзіцеся, не дакранайцеся!» І яны ўцяклі і бадзяліся; і казалі між народамі: «Яны больш ня будуць [тут] жыць».
І апаганілася зямля, і Я пакараў [яе] за беззаконьні ейныя, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх.
[Сьцеражыцеся], каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце паганіць яе, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.
Захоўвайце ўсе пастановы Мае і ўсе прысуды Мае і выконвайце іх, каб ня выкінула вас зямля, у якую Я ўвяду вас, каб вы жылі ў ёй.
Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно — загуба для [вас], загуба страшэнная.
У той дзень складуць прыповесьць пра вас, і будуць галасіць галашэньнем, і скажуць: «Зьнішчэньнем мы зьнішчаны. Доля народу Майго зьмянілася. Навошта забраная яна ад мяне! Забраўшы, Ты падзяліў палі нашыя».
Апоўдні будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і на ўсіх шляхах тваіх ня будзеш мець посьпеху. І будзеш ты крыўджаны і рабаваны ўсе дні, і [ніхто] ня будзе ратаваць цябе.