Узгадай, калі ласка, слова, якое Ты загадаў Майсею, слузе Твайму, кажучы: “Калі будзеце нявернымі, Я расьцярушу вас паміж народамі.
ЕРАМІІ 9:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я расьцярушу іх сярод народаў, якіх ня ведаюць яны і бацькі іхнія, і пашлю ўсьлед за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і расьсею іх сярод народаў, якіх ня ведалі ні яны, ні бацькі іхнія, і пашлю сьледам за імі меч, пакуль ня вынішчу іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і расцярушу іх сярод народаў, якіх не ведалі яны і бацькі іх, і пашлю ўслед за імі меч, аж пакуль не згінуць». |
Узгадай, калі ласка, слова, якое Ты загадаў Майсею, слузе Твайму, кажучы: “Калі будзеце нявернымі, Я расьцярушу вас паміж народамі.
і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі,
І Я пашлю на іх меч, голад і пошасьць, пакуль яны ня будуць зьнішчаныя з аблічча зямлі, якую Я даў ім і бацькам іхнім».
І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Піце, і напівайцеся, і ванітуйце, і падайце, і не ўставайце перад абліччам мяча, які Я пашлю супраць вас”.
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я пашлю на іх меч, голад і заразу, і зраблю з імі так, як з сапсутымі фігамі, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.
Вось, Я чуваю над вамі на зло, а не на дабро. І загінуць усе мужы Юды, якія ў зямлі Эгіпецкай, ад мяча і голаду аж да зьнішчэньня іх.
Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.
Вось, голас ляманту дачкі народу Майго з зямлі далёкай: “Няўжо няма ГОСПАДА на Сыёне? Няўжо няма ў ім валадара Ягонага?” Навошта яны зьневажалі Мяне ідаламі сваімі, марнымі [багамі] чужымі?
Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля.
І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі расьцярушу іх сярод народаў і раскідаю іх у [розныя] землі.
Або калі Я прывяду меч на зямлю гэтую і скажу: “Няхай меч пройдзе праз зямлю гэтую, і зьнішчыць на ёй чалавека і быдла”,
І ізноў Я падняў руку Маю на іх у пустыні, каб расьцярушыць іх паміж народаў і раскідаць іх паміж земляў
Трэцяя частка твая памрэ ад заразы і загіне пасярод цябе ад голаду; трэцяя частка ўпадзе ад мяча ў ваколіцах тваіх; і трэцюю частку Я расьцярушу на ўсе вятры, і выцягну на іх меч.
Трэцюю частку іх спаліш у агні пасярод гораду, калі прыйдуць дні аблогі; і возьмеш трэцюю частку, і пасячэш яе мячом кругом [гораду], і трэцюю частку раскідаеш з ветрам, бо Я выцягну на іх меч.
А вас Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пусткаю, а гарады вашыя будуць руінамі.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Госпад: “На ўсіх плошчах лямант, і на ўсіх вуліцах будуць казаць: “Аёй! Аёй!”, і будуць клікаць земляроба на жалобу і тых, якія ведаюць галашэньні, каб галасілі!
У той дзень складуць прыповесьць пра вас, і будуць галасіць галашэньнем, і скажуць: «Зьнішчэньнем мы зьнішчаны. Доля народу Майго зьмянілася. Навошта забраная яна ад мяне! Забраўшы, Ты падзяліў палі нашыя».
І Я разьвеяў іх паміж усіх народаў, якіх яны ня ведалі, і зямля спустошаная пасьля іх, ажно няма нікога, хто б праходзіў ці вяртаўся. І яны ператварылі зямлю жаданую ў пустэчу”».
І зробіць табе ГОСПАД, што ты будзеш пабіты перад абліччам ворагаў тваіх; адным шляхам будзеш ісьці на іх, а сямёма шляхамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.
Цябе і валадара твайго, якога ты паставіш над сабою, завядзе ГОСПАД да народу, якога ня ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і камяню,
І ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.
І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і няшмат з вас застанецца сярод народаў, да якіх выселіць вас ГОСПАД.
Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!