І паслаў ён Эліякіма, загадчыка дому [валадара], і Шэўну пісара, і старэйшых сьвятароў, апранутых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса.
ЕРАМІІ 19:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сказаў ГОСПАД: «Ідзі і купі ў ганчара збан гліняны, і [вазьмі] старшыняў народу і старшыняў сьвятароў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так сказаў Гасподзь: ідзі і купі гліняны збанок у ганчара; і вазьмі з сабою старэйшынаў з народу, і са старэйшынаў сьвятарскіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад: «Ідзі і купі ў ганчара гляк гліняны, потым вазьмі з сабою некалькі старэйшын народа ды старэйшых святароў. |
І паслаў ён Эліякіма, загадчыка дому [валадара], і Шэўну пісара, і старэйшых сьвятароў, апранутых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса.
І Ён зруйнуе яго, як разьбіваецца гляк, зьлеплены [з гліны], разьбіваючы без шкадаваньня, і ня знойдзецца ад яго чарапку, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады са студні.
Гэта сказаў мне ГОСПАД: «Ідзі і купі сабе пояс ільняны, і падперажы ім сьцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду».
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вазьмі лісты гэтыя, дамову куплі запячатаную і дамову адкрытую, і зьмясьці [іх] у пасудзіну гліняную, каб захаваліся на шмат дзён.
Сыны Сыёну, каштоўныя, якія цэняцца як золата найчысьцейшае, [цяпер] лічацца за посуд гліняны, за працу рук ганчара!
А ты, сын чалавечы, вазьмі таблічку гліняную, пакладзі яе перад абліччам тваім і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім.
А ты, сын чалавечы, вазьмі сабе меч востры і скарыстай яго як лязо, і пагалі сабе ім галаву і бараду. І вазьмі шалі вагаў, і падзялі тыя [валасы].
Старога, юнака, дзяўчыну, немаўля і жанчыну забівайце, але не дакранайцеся да кожнага мужа, на якім будзе той знак. І пачынайце ад сьвятыні Маёй». І пачалі яны ад тых старшыняў, якія стаялі перад сьвятыняй.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Скліч Мне семдзясят чалавек спасярод старшыняў Ізраіля, пра якіх ты ведаеш, што яны паважаныя ў народзе і наглядаюць за ім, і прывядзі іх у Намёт Спатканьня, і няхай там яны стануць разам з табою.
Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на панадворак першасьвятара на імя Каяфа.
А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго.
і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”».
А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас.