І сталася, калі сонца заходзіла, моцны сон ахапіў Абрама. І вось, жах і цемра вялікая ахапілі яго.
ЕЗЭКІІЛЯ 7:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І падпярэжуцца яны зрэбніцай, і апануе іх страх, і на ўсіх абліччах [будзе] сорам, і на ўсіх галовах іхніх — лысіна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады яны апярэжуцца вярэтаю, і ахопіць іх трымценьне: і ва ўсіх на тварах будзе сорам, і ва ўсіх на галовах плешына. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І апрануцца ў рыззё, і апануе іх страх; і на ўсіх тварах з’явіцца сорам, і на ўсіх галовах іх — лысіна. |
І сталася, калі сонца заходзіла, моцны сон ахапіў Абрама. І вось, жах і цемра вялікая ахапілі яго.
Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай у ганьбу і сорам апрануцца тыя, што вывышаюцца нада мною.
І станецца замест прыемных пахаў — смурод, замест поясу — вяроўка, замест учасаных валасоў — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — ганьба.
Мы ляжым у сораме нашым, і ганьба нашая нас пакрывае, бо мы зграшылі супраць ГОСПАДА, Бога нашага, мы і бацькі нашыя, ад маладосьці нашай аж да дня гэтага, і ня слухалі мы голасу ГОСПАДА, Бога нашага”.
Бо кожная галава аблысела, і кожная барада абголена, на ўсіх руках — нарэзы, і на сьцёгнах — зрэбніца.
Не выходзьце, выходзячы, у поле і не зьбірайцеся, зьбіраючыся ў дарогу, бо меч ворага і трывога навокал.
Дачка народу Майго, апраніся ў зрэбніцу і качайся ў попеле; учыні жалобу, як па сыну адзіным, лямантуй горка, бо раптоўна прыйдзе на нас нішчыцель.
І паголяць дзеля цябе галовы сабе, і падпярэжуцца зрэбніцай. І будуць плакаць па табе з горкай душой, галосячы горка.
Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.
і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.