I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.
ЕЗЭКІІЛЯ 4:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, бобу і сачэвіцы, проса і чарнухі, і ўсё ўкладзі ў адзін посуд, і зрабі сабе з гэтага хлеб. Будзеш яго есьці столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на баку тваім, трыста дзевяноста дзён будзеш есьці яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, і бабоў і сачыўкі, і проса і вікі, і ўсып іх у адну пасудзіну, і зрабі сабе зь іх хлябы, па ліку дзён, якія ты будзеш ляжаць на баку тваім; трыста дзевяноста дзён ты будзеш есьці іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вазьмі сабе пшаніцы, і ячменю, і бобу, і сачавіцы, і проса, і жытняй мукі ды ўсё ўкладзі ў адну пасудзіну і прыгатуй сабе з гэтага хлеб на столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на сваім баку — трыста дзевяноста дзён будзеш ты есці яго. |
I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.
Ці ж ён, калі выраўняе аблічча ейнае, ня сее чарнуху і не рассыпае кмен? Ці ня сее ён пшаніцу і ячмень на выбраным месцы, і жыта ў межах яе?
І сказаў ГОСПАД: «Гэтак будуць есьці сыны Ізраіля свой хлеб нячысты сярод народаў, сярод якіх Я расьцярушу іх».
І сказаў мне: «Сыне чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерусаліме, і будуць яны есьці хлеб паводле вагі і са страхам, і будуць піць ваду паводле меры і са смуткам,