бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з Эгіпту, з сярэдзіны печы жалезнай.
ДРУГІ ЗАКОН 4:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з печы жалезнай, з Эгіпту, каб вы сталіся народам Ягоным, уласнасьцю Ягонай, як гэта ёсьць сёньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вас узяў Гасподзь і вывеў вас зь печы жалезнай, зь Егіпта, каб вы былі народам Ягонага надзелу, як гэта сёньня відаць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вас выбраў Госпад і вывеў вас з жалезнай печы егіпецкай, каб мець народ спадчынны, як гэта ёсць сёння. |
бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з Эгіпту, з сярэдзіны печы жалезнай.
Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.
і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.
і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».
I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага.
Цяжар адносна бегемоту паўднёвага. Праз зямлю гора і прыгнёту, адкуль ільвіца і леў, гадзюка і крылатая гадзіна, нясуць на сьпінах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў — скарбы свае да народу, які ім ня будзе карысным.
якія Я загадаў бацькам вашым у дзень, у які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з печы жалезнай, кажучы: "Слухайце голас Мой і рабіце ўсё так, як Я вам загадваю. І вы будзеце народам Маім, а Я буду Богам вашым,
Тады наблізіўся Навухаданосар да адтуліны печы, якая палае агнём, і сказаў: «Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго, слугі Таго, Хто ёсьць Богам Найвышэйшым, выйдзіце і прыйдзіце». Тады выйшлі Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго з сярэдзіны агню.
У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,
прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,
бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, бо цябе выбраў ГОСПАД, каб ты стаўся выбраным народам Ягоным спасярод усіх народаў, якія на абліччы зямлі.
А ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён прамаўляў табе, і каб ты выконваў усе прыказаньні Ягоныя.
Бо ты — народ, пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу твайму. Цябе выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб быў ты выбраным народам Ягоным з усіх народаў, якія жывуць на абліччы зямлі.
І я маліўся ГОСПАДУ, і казаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Тваёй, якую Ты вывеў з Эгіпту рукою моцнаю.
А яны — народ Твой і спадчына Твая, тыя, якіх Ты вывеў сілаю Тваёй вялікаю і рамяном Тваім узьнятым”.
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,