І Ты даў ім валадарствы і народы, і выдзяліў ім [кожны] кут, і яны ўспадкаемілі зямлю Сыгона, зямлю валадара Хешбону, і зямлю Ога, валадара Башану.
ДРУГІ ЗАКОН 2:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў супраць нас Сыгон, ён і ўвесь народ ягоны, на вайну ў Ягац. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Сігон з усім народам сваім выступіў супроць нас на бітву да Яаца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшаў супраць нас Сэгон з усім народам сваім на вайну каля Ясы. |
І Ты даў ім валадарствы і народы, і выдзяліў ім [кожны] кут, і яны ўспадкаемілі зямлю Сыгона, зямлю валадара Хешбону, і зямлю Ога, валадара Башану.
І сказаў ГОСПАД мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай, авалодвай, каб успадкаеміць зямлю ягоную”.
І выдаў яго нам ГОСПАД, Бог наш; і пабілі мы яго, і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны.
І мы зьвярнулі, і пайшлі шляхам на Башан; і выйшаў Ог, валадар Башану, супраць нас, ён і ўвесь народ ягоны, на вайну ў Эдрэі.
Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.