І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
ДРУГІ ЗАКОН 19:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чалавек меў нянавісьць да бліжняга свайго, і цікаваў на яго, і паўстаў супраць яго, і забраў душу ягоную, і той памёр, і ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але калі хто будзе ворагам блізкаму свайму і будзе падпільноўваць яго, і паўстане на яго і забэе яго да сьмерці, і ўцячэ ў адзін з гарадоў тых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі аднак хтосьці з нянавісці да свайго блізкага цікаваў на яго жыццё, паўстаў супраць яго, забіў яго, і той памёр, і ўцячэ ён у адзін з вышэй названых гарадоў, |
І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.
тады грамада павінна судзіць паміж тым, які ўдарыў, і мсьціўцам за кроў паводле судоў гэтых.
тады старшыні гораду ягонага пашлюць па яго, забяруць яго адтуль і аддадуць у рукі мсьціўца за кроў, і ён памрэ.
Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.