Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:5
26 Крыжаваныя спасылкі  

Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ.


Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!


Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.


Ня будзь паклёпнікам у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!


Ня будзеш забіваць [як забойца].


Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,


I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».


Так Бог вярнуў Абімэлеху за зло, якое ён зрабіў бацьку свайму, забіваючы семдзясят братоў сваіх.


тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі праведнага чалавека ў доме ягоным на ложку ягоным. Няўжо я ня буду шукаць кроў ягоную на руках вашых і ня зьнішчу вас з зямлі?»


І не ўзгадаў валадар Ёаш міласэрнасьць, якую Егаяда, бацька ягоны, зрабіў яму, і забіў сына ягонага. І, паміраючы, той сказаў: «Няхай убачыць ГОСПАД і адпомсьціць».


Хто ўдарыць і заб’е душу чалавечую, сьмерцю памрэ.


Хто заб’е жывёлу, аддасьць іншую [жывёлу]; хто заб’е чалавека, сьмерцю памрэ.


Калі чалавек ударыць іншага жалезам, і той памрэ, той, [хто ўдарыў], — забойца; забойца сьмерцю памрэ.


Калі чалавек ударыў камянём, якім можна забіць, і забіў, ён — забойца; забойца сьмер­цю памрэ.


Калі чалавек паленам, якім можна забіць, так ударыў чалавека, што той памёр, ён — забойца, забойца сьмерцю памрэ.


або калі хто ў злосьці ўдарыў рукою сваёй, і той памёр, той, хто ўдарыў, сьмерцю памрэ, бо ён — забойца; і мсьціў­ца за кроў заб'е яго, калі сустрэне.


Калі чалавек меў няна­вісьць да бліжняга свайго, і цікаваў на яго, і паўстаў супраць яго, і забраў душу ягоную, і той памёр, і ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых,


тады старшыні гораду ягонага пашлюць па яго, забяруць яго адтуль і аддадуць у рукі мсьціўца за кроў, і ён памрэ.


Учыні з ім паводле мудрасьці тваёй, і не дазволь зыйсьці сівізне ягонай у адхлань у супакоі.


Калі Аталія, маці Ахазіі, убачыла, што сын ейны памёр, яна ўстала і выбіла ўсё насеньне валадарскае.


І змовіліся супраць яго слугі ягоныя, і забілі яго ў доме ягоным.


Але народ зямлі забіў усіх тых, якія змовіліся супраць валадара Амона; і народ зямлі паставіў Ёсію, сына ягонага, за валадара пасьля яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы