I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.
ДЗЕІ 7:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І даў яму запавет абразаньня. Пасьля гэтага ён спарадзіў Ісаака і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісаак спарадзіў Якава, а Якаў - дванаццаць патрыярхаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў. |
I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.
I вырушыў з Бэтэлю. I быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Эфраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды.
I сталася, калі выходзіла з яе душа, бо яна памірала, яна назвала імя ягонае Бэн-Оні, а бацька ягоны назваў яго Бэн’ямін.
Майсей даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека.
Мужы браты! Належыцца мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, і магіла ягоная ў нас да гэтага дня.
Дык калі залічана? У абразаньні ці ў неабразаньні? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні.
Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].
Я вось кажу тое, што запавет пра Хрыста, раней засьведчаны Богам, Закон, які стаўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не пазбаўляе сілы, каб зьнішчыць абяцаньне.