І наблізіўся Сэдэкія, сын Кенааны, і ўдарыў Міхея па абліччы, і сказаў: «Якім чынам адыйшоў Дух ГОСПАДА ад мяне, каб прамаўляць да цябе?»
ДЗЕІ 23:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А першасьвятар Ананія загадаў тым, што стаялі пры ім, каб білі яго ў вусны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А першасьвятар Ананія загадаў тым, што перад ім стаялі, біць яго па вуснах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады першасвятар Ананія загадаў тым, што пры ім стаялі, ударыць яго па вуснах. |
І наблізіўся Сэдэкія, сын Кенааны, і ўдарыў Міхея па абліччы, і сказаў: «Якім чынам адыйшоў Дух ГОСПАДА ад мяне, каб прамаўляць да цябе?»
І наблізіўся Сэдэкія, сын Кенаана, і ўдарыў Міхея па шчацэ, і сказаў: «Якім гэта шляхам адыйшоў ад мяне Дух ГОСПАДА, каб гаварыць з табою?»
Яны разьзявілі на мяне пашчы свае, і, лаючыся, б’юць мяне па твары, і зьбіраюцца разам супраць мяне.
І загадаў Пашхур біць прарока Ярэмію і закуць яго ў калоду, якая [была] ў верхняй браме Бэн’яміна, у Доме ГОСПАДА.
Цяпер зьбяры войскі, дачка войскаў! Аблягуць нас аблогаю, дубцом будуць біць па шчоках судзьдзю Ізраіля.
Калі Ён сказаў гэта, адзін з паслугачоў, які стаяў побач, ударыў Ісуса па шчацэ, кажучы: «Так Ты адказваеш першасьвятару?»
Адказаў яму Ісус: «Калі Я сказаў кепска, засьведчы, што кепска, а калі добра, за што б’еш Мяне?»
А праз пяць дзён прыйшоў першасьвятар Ананія са старшынямі і нейкім рытарам Тэртулам, якія выступілі перад ваяводам супраць Паўла.