Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 23:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Тады першасвятар Ананія загадаў тым, што пры ім стаялі, ударыць яго па вуснах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 А першасьвятар Ананія загадаў тым, што стаялі пры ім, каб білі яго ў вусны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 А першасьвятар Ананія загадаў тым, што перад ім стаялі, біць яго па вуснах.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 23:2
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі гэта сказаў, дык адзін з паслугачоў, што блізка стаяў, даў Ісусу поўху, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»


Пасля пяці дзён прыбыў першасвятар Ананія з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам Тэртулам, і прадставілі намесніку абвінавачанне супраць Паўлы.


Цяпер надрэж сябе, дачка разні! Прыгатавана супраць нас аблога; дубцом будуць біць па сківіцы суддзю Ізраэля.


А Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў Міхея ў сківіцу, і казаў: «Якім чынам адышоў дух Госпадаў ад мяне, каб прамаўляць да цябе?»


Тады плявалі у твар Яму і білі Яго кулакамі, а іншыя далонямі па твары Яго білі,


і ўдарыў Пасур прарока Ярэмію ды закаваў яго ў калоду, якая была ў Верхняй браме Бэньяміна, у доме Госпадавым.


Тады Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў па твары Міхея і сказаў: «Якой дарогай прыйшоў Дух Госпадаў ад мяне, каб сказаць табе?»


Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, — супраць мяне.


Адказаў яму Ісус: «Калі блага сказаў, дакажы, што блага, а калі добра, дык чаму Мяне б’еш?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы