Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДЗЕІ 2:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

прадбачачы, ён гаварыў пра ўваскрасеньне Хрыста, што не пакінутая душа Ягоная ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла парахненьне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

ён раней сказаў пра ўваскрэсеньне Хрыстовае, што не пакінута душа Ягоная ў пекле, і плоць Ягоная ня бачыла тленьня.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і, прадбачачы, гаварыў пра ўваскрэсенне Хрыста, што душа Яго не застанецца ў пекле, ды што цела Яго не ўбачыць парахнення.

Глядзіце раздзел



ДЗЕІ 2:31
7 Крыжаваныя спасылкі  

бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.


І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты бу­дзеш. Бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.


Дзеля гэтага і ў іншым [псальме] кажа: “Не дасі Сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне”.


бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.


і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў,


А Пісаньне, прадбачачы, што з веры Бог апраўдвае паганаў, раней дабравесьціла Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлёныя ўсе народы».