ДАНІІЛА 10:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў дакрануўся да мяне [нехта], падобны да чалавека і ўмацаваў мяне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады зноў дакрануўся да мяне той, што як чалавечы воблік, і ўмацаваў мяне Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык паўторна дакрануўся да мяне той, хто быў падобны да чалавека, і ўздужыў мяне, |
Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!
І вось, рука дакранулася да мяне і паставіла мяне на каленях маіх і на далонях рук маіх.
І вось [нехта], падобны да сыноў чалавечых, дакрануўся да губаў маіх, і я адчыніў вусны мае, і прамовіў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Пане мой, ад відзежу гэтага боль мой напоўніў мяне, і не засталося сілы [ў мяне].
І сталася, калі я, Данііл, бачыў гэты відзеж і шукаў, каб зразумець [яго], вось, стаў перада мною [нехта], падобны да мужа.
А калі ён прамаўляў да мяне, я быў у глыбокім сьне, [лежачы] абліччам маім на зямлі; і ён дакрануўся да мяне, і паставіў мяне на месцы маім,
а Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты, некалі павярнуўшыся, умацуй братоў тваіх».
І пабавіўшы [там] нейкі час, выйшаў, праходзячы па чарзе Галятыйскую краіну і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.
каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,
І ўбачыў Давід, што Саўл вырушыў і шукае душу ягоную, а ён быў у пустыні Зіф у Харэшы.