Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно — загуба для [вас], загуба страшэнная.
ГАБРЭЯЎ 13:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ня маем тут сталага горада, а шукаем будучага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо не маем тут трывалага горада, але шукаем будучага. |
Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно — загуба для [вас], загуба страшэнная.
Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;
Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,
Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.
Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
А [словы] “яшчэ раз” паказваюць на зьмену таго, што хістаецца, як створанага, каб засталося тое, што не хістаецца.
А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня,
Таго, хто пераможа, Я зраблю слупом у бажніцы Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліму, які зыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае’.