Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 8:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I выйшлі Майсей і Аарон ад фараона, і Майсей клікаў да ГОСПАДА адносна жабаў, якіх узьвёў на фараона.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Майсей і Аарон выйшлі ад фараона, і Майсей заклікаў Бога пра жаб, якіх ён навёў на фараона.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І выйшлі Майсей і Аарон ад фараона; і Майсей заклікаў да Госпада аб абяцанні адносна жаб, як дамовіўся з фараонам.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 8:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў, і наляцелі мухі і камары ў-ва ўсіх межах іхніх.


I выйшаў [Майсей] ад фараона, і прасіў ГОСПАДА.


I маліў Майсей аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, палае гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў з зямлі Эгіпецкай сілаю вялікай і рукою моцнай?


I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і здохлі жабы ў дамах, і ў дварах, і на палях.


I выйшаў Майсей ад фараона, і прасіў ГОСПАДА.


I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ».


I выйшаў Майсей ад фараона з гораду, і выцягнуў далоні свае да ГОСПАДА; і спыніліся грымоты і град, і дождж больш ня ліў на зямлю.


Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ ў гэтым Я буду прыхільным да дому Ізраіля, каб зрабіць ім тое, што Я памножу ў іх людзей як авечак.


І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, і ня кіну маліцца за вас, і буду вучыць вас шляху добраму і простаму.