Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 8:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 I адыйдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад народу твайго, толькі ў рацэ застануцца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 і сыдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад рабоў тваіх і ад твайго народу; толькі ў рацэ яны застануцца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І адступяцца жабы ад цябе, і ад дому твайго, і ад паслугачоў тваіх, і ад народа твайго, і застануцца яны толькі ў рацэ».

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 8:11
7 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ.


Але зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як гаварыў ГОСПАД.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ.


I выйшлі Майсей і Аарон ад фараона, і Майсей клікаў да ГОСПАДА адносна жабаў, якіх узьвёў на фараона.


I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і здохлі жабы ў дамах, і ў дварах, і на палях.


I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае.


I сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за слугаў тваіх, і за народ твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамах тваіх, і засталіся толькі ў рацэ».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы