ВЫХАД 6:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Элеазхар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку адну з дочак Футыілавых, і яна нарадзіла яму Фінээса. Вось правадыры пакаленьняў лявіцкіх паводле сямействаў іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Элеязэр, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Путыэля, якая нарадзіла яму Пінхаса; гэта галовы сем’яў Леві па родах іх. |
А гэта лічба лявітаў паводле сем'яў іхніх: Гершон, ад якога сям'я Гершона; Кегат, ад якога сям'я Кегата; і Мэрары, ад якога сям'я Мэрары.
І паслаў іх Майсей па тысячы з пакаленьня, і Пінхас, сын Элеазара сьвятара, на вайну. І посуд сьвяты, і трубы [былі] ў руцэ ягонай.
І паслалі сыны Ізраіля да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад Пінхаса, сына Элеазара сьвятара,
І памёр Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго на ўзгорку Пінхаса, сына ягонага, які быў дадзены яму на гары Эфраіма.
І стаў тады Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона, кажучы: «Ці павінны мы яшчэ ісьці ваяваць супраць сыноў Бэн’яміна, братоў нашых, ці не?» І ГОСПАД сказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашыя».