ВЫХАД 6:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта — кіраўнікі пакаленняў па сем’ях сваіх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Гэнох і Паллю, Хэцрон і Хармі; гэта сем’і Рубэна. |
I гэта галовы дамоў бацькоў іхніх: Этэр, Ішы, Эліэль, Азрыэль, Ірмэя, Гадавія і Яхдыэль, ваяры мужныя, мужы слаўныя, галовы дамоў бацькоў сваіх.
Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:
I прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, і загадаў ім [казаць] да сыноў Ізраіля і да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх.
У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.
Сыны Сымона паводле сем'яў іхніх: ад Нэмуэля [паходзіць] сям'я Нэмуэля; ад Яміна — сям'я Яміна; ад Яхіна — сям'я Яхіна,
Мяжой абшару сыноў Рубэна быў Ярдан. Гэта спадчына сыноў Рубэна паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
А вось гэта атрымалі ў спадчыну сыны Ізраіля ў зямлі Ханаан, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сына Нуна, і галовы дамоў пакаленьняў Ізраіля.
Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.