Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


1 Лет 8

1 Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,

2 Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.

3 I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,

4 Абішуа, Нааман, Ахоах,

5 Гера, Шэфуфан, Хурам.

6 Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:

7 Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.

8 I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

9 I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,

10 Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.

11 А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.

12 Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,

13 Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.

14 А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,

15 Завадыя, Арад, Адэр,

16 Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.

17 А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,

18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.

19 А Якім, Зіхры, Заўды,

20 Эліэнай, Цылетай, Эліэль,

21 Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.

22 А Ішпан, Эвэр, Эліэль,

23 Абдон, Зіхры, Ханан,

24 Хананія, Элям, Антотыя,

25 Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.

26 А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

27 Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.

28 Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

29 А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,

30 і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,

31 Гедор, Ах’ё і Захер.

32 А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.

33 Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.

34 Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.

35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.

36 Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;

37 Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль.

38 У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.

39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.

40 I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.

Сачыце за намі:



Аб'явы