ВЫХАД 39:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабілі камяні оніксу, асадзіўшы іх у аправы залатыя, і выразалі на іх, як выразаюць пячатку, імёны сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыгатавалі таксама два камяні онікса, устаўленыя ў залатыя аправы, з высечанымі на іх ювелірным майстэрствам імёнамі сыноў Ізраэля; |
Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.
I паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін.
I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею.
Ты быў у Эдэме, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае, і дуды твае былі падрыхтаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.