ВЫХАД 39:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)5 I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)5 І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)5 і пояс, якім звязваецца эфод, быў зроблены аднолькавай з ім работы з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону, як загадаў Госпад Майсею. Глядзіце раздзел |